Samaye tryvozhnaye leta | Самае трывожнае лета
Hochroth Minsk, 32 blz., paperback, 2023, ISBN 9783949850189
Ілюстрацыя: Polyhtony
Самае трывожнае лета – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім.
Самае трывожнае лета – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Складаюць яе 13 паэтычных выказванняў, у якіх змясціўся і шчыры дзëннік, і дакумент гвалтоўнага часу, і ажно зварот да яго – без усялякага піетэту да «актуальнай позвы». Тут варта адзначыць першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім.
Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам з «цялеснасцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізічным адчуваннем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое передаецца праз слова, з інтатацыяй суму і роспачы, з ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі свет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цвярозым усведамленнем, што навокал ніхто не зменіцца і нічога не мае бессмяротнага значэння. Акрамя аднаго – кахання.
Крысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (2020). У 2017–2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса Маладосць. Рэдактарка Анталогіі беларускага верлібра, зборнікаў вершаў Вада пачынае жыць Артура Камароўскага, Свистящий алфавит Вольгі Маркітантавай, Побач Насты Кудасавай. Рэдагуе інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі Taubin. Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, шведскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую і дацкую мовы. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Homo» (2019), «Псалмы и сонники» (пераклады на рускую, 2021). Жыве ў Мінску.